У Крамлі лічаць, што публікацыя The New York Times пра існаванне сакрэтнага падраздзялення ГРУ для дэстабілізацыі сітуацыі ў Еўропе адносіцца да разраду крымінальнага чытва, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Яго цытуе РІА Навіны.
Ён падкрэсліў, што Масква не зацікаўленая ў такім развіцці падзей. Пяскоў нагадаў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін неаднаразова казаў, што Масква зацікаўлена ў выбудоўванні добрых адносін з Еўропай у цэлым і з асобнымі краінамі.