Сёння на палігоне Асіповіцкі прайшлі паспяховыя выпрабаванні баявымі пускамі мадэрнізаванай рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Ураган». РСЗА прайшла паглыбленую мадэрнізацыю на прадпрыемствах Дзяржаўнага прамысловага ваеннага комплексу. Пускі прайшлі паспяхова, снарады з высокай дакладнасцю збілі цэлі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Мадэрнізаваны «Ураган» атрымаў палепшаныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі: новыя шасі, сучасныя сродкі навігацыі, сувязі, перадачы даных, пазіцыянаванне ды іншае.

Выпрабаванні пракаментаваў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі.

«Вынік мадэрнізацыі баявой машыны апраўдаў чаканні. Мадэрнізаваны «Ураган» атрымаўся прымальным для нашых войскаў. Дзякуючы новым шасі ён мае палепшаную праходнасць, больш зручны ў абслугоўванні. Перавод з паходнага становішча ў баявое ажыццяўляецца хутчэй, чым у немадэрнізаванай версіі гэтай РСЗА. Гэта былі толькі папярэднія выпрабаванні. Яшчэ будзем удасканальваць некаторыя моманты. У хуткім часе пройдуць і дзяржаўныя выпрабаванні. Ужо пасля гэтага будзе вырашацца пытанне аб пастаноўцы баявых машын у нашы Узброеныя сілы», — сказаў Казлоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0