Фота ДАІ
Здарэнне адбылося 9 кастрычніка ў 12:40 на вуліцы Валгаградскай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца маршрутнага таксі «Форд Транзіт» пры руху па вул. Валгаградскай з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вул. Я. Коласа каля дома №35 здзейсніў наезд на 56-гадовага пешахода. Той пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
0
0
0
0
0
0