09.10.2019 / 16:00

Пуск першага энергаблока БелАЭС перанесены на студзень 11

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў сёння ў час прэс-тура замежных СМІ на БелАЭС, паведамляе БелТА.

«Фізічны пуск чакаецца ў раёне студзеня, далей іншыя аперацыі, уключэнне ў сетку», - сказаў Міхаіл Філімонаў.

Раней меркавалася запусціць АЭС у снежні 2019 года.

Дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч адзначыў, што канкрэтная дата фізпуску будуць залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

«Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізпуску). Бяспека ў першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы ва ўгоду чаканням каго б там ні было мы не можам. Для нас бяспека перш за ўсё», — падкрэсліў Васіль Палюховіч.

NN.by

0
алекс / Адказаць
09.10.2019 / 16:10
Сп. Палюховіч ведае што такое "Жэстачайшэ! Іменем рэвалюцыі!" ?) Калі сур’ёзна, што ў нас з захаваннем радыёактыўных адходаў?
0
циник / Адказаць
09.10.2019 / 16:13
кто не успел я не виноват 
3
Водар / Адказаць
09.10.2019 / 16:38
Если безопасность для вас важнее всего, то не стоило строить вовсе эту станцию. Станция  -это просто глупая амбиция - не более.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру