Чарговыя Астрожскія чытанні, арганізаваныя Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў пры праваслаўным Свята-Петрапаўлаўскім саборы г. Мінска, пройдуць у прыходзе ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава ў нядзелю 22 лютага 2009 года (напярэдадні дня памяці дбрв. кн. Канстанціна Васілія Астрожскага †26.02).

У в. Тарасава — родавых землях князёў Астрожскіх — у маі 2008 года прайшлі святкаванні 400-годдзя памяці князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Тут быў асвячоны памятны звон, усталяваны барэльеф дабравернага князя Канстанціна.

Сёлетнія Астрожскія чытанні будуць прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення Сабора Беларускіх Святых.

Праграма:

09-00 – Літургія ў храме в. Тарасава;

11-00 – Паніхіда ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Васілія;

11-30 – Канцэрт хора храма в.Тарасава і Брацкага хора;

12-00 – Астрожскія чытанні. У праграме чытанняў прэзентацыя кнігі іерэя Фёдара Крываноса “У Бога мёртвых нет” (даследавання па гісторыі Мінскай епархіі перыяду 1917-1939 гг.).

Кантактны тэлефон – 226-98-15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0