09.10.2019 / 16:05

У Мексіцы мэра горада працягнулі па вуліцы, бо ён не пабудаваў дарогу ВІДЭА 7

У Мексіцы мэра горада Лас Маргарытас Хорхе Луіса Эскандона Эрнандэса мясцовыя жыхары выкралі з будынка адміністрацыі, прывязалі да пікапу і правалачылі па горадзе. Як паведамляе El Heraldo de Mexico, прычынай стала невыкананне чыноўнікам перадвыбарных абяцанняў, у тым ліку ён не аднавіў дарогу, піша znak.com.

La hoguera адзначае, што ў выкраданні мэра прымала ўдзел прыкладна 50 чалавек, а ў вызваленні - каля 40 паліцэйскіх. Чыноўнік застаўся жывы, яму аказалі медыцынскую дапамогу.

Генпракуратура паведаміла, што ў выніку бойкі 10 чалавек атрымалі раненні, 11 затрыманыя. Эскандон Эрнандэс заявіў, што падасць у паліцыю заявы аб выкраданні і замаху на забойства.

NN.by

0
Вецер валос. / Адказаць
09.10.2019 / 16:22
Красота, калі ж у нас пачнуць так вучыць чыноўнікаў і дэпутатаў!??
0
Непрыхвасьцень / Адказаць
09.10.2019 / 16:26
Убеждён, что перенимание данного мирового опыта очень нужно в папуассии.
1
Кажыма праўду / Адказаць
09.10.2019 / 16:29
Узор адказнасці выбарнага чыноўніка перад грамадствам.

Сумленныя беларусы, дзеля мірных пераменаў, пільна назірайма на выбарах ды падавайма АБСЕ справаздачы наконт парушэнняў выбарчага заканадаўства. Толькі масавыя скаргі дадуць плён.

За справу, сябры!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру