09.10.2019 / 16:39

Трамп назваў найгоршае рашэнне ЗША за ўсю гісторыю краіны 12

Рашэнне аб адпраўцы амерыканскіх войскаў на Блізкі Усход было найгоршым рашэннем за ўсю гісторыю краіны, напісаў прэзідэнт Дональд Трамп на сваёй старонцы ў твітары. Па словах Трампа, ЗША не трэба было прыходзіць на Блізкі Усход.

«Злучаныя Штаты патрацілі больш за $8 трлн на вядзенне ваенных дзеянняў і паліцэйскую дзейнасць на Блізкім Усходзе. Тысячы нашых выдатных салдат загінулі або атрымалі раненні. Мільёны чалавек загінулі», — напісаў Трамп, нагадаўшы, што падставай для ўваходу амерыканскіх войскаў у Ірак сталі абвергнутыя пазней паведамленні аб распрацоўцы там зброі масавага знішчэння.

Трамп таксама адзначыў, што баявыя дзеянні паміж рознымі групоўкамі працягваліся на Блізкім Усходзе «сотні гадоў» і ЗША не трэба было ўмешвацца.

«Цяпер мы павольна і асцярожна вяртаем нашых выдатных салдат і вайсковую тэхніку дадому, — адзначыў Трамп. — Гэтыя дурныя бясконцыя войны для нас скончаны!»

NN.by

13
Serg / Адказаць
09.10.2019 / 16:45
Красавчик Трамп!
11
Васіль / Адказаць
09.10.2019 / 16:52
Вось тут я з ім згодны на сто працэнтаў.
3
Inav / Адказаць
09.10.2019 / 17:09
Для Трампа магчыма і скончаныя дурныя войны, але для большай часткі чалавецтва не. Яны ўсё роўна будуць ваяваць, што б не здарылася.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру