Смешнае ДТЗ пад Светлагорскам: кіроўца джыпа выехаў на сустрэчку, урэзаўся ў МАЗ — і пабег у лес

9 кастрычніка каля 8:00 на трасе Р-82 каля Светлагорска, сутыкнуліся ўседарожнік і грузавік, піша ranak.me
Паводле інфармацыі Светлагорскай ДАІ, кіроўца «Мітсубісі Паджэра» выехаў на сустрэчную паласу, урэзаўся ў МАЗ і выляцеў у кювет.
Вадзіцелі ў гэтым ДТЗ не пацярпелі, больш за тое - мужчына, які сядзеў за рулём уседарожніка, з месца здарэння ўцёк у лес.
Каментары