09.10.2019 / 17:09

Пашынян сфатаграфаваўся з Кардаш'ян ФОТА 2

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў фота з амерыканскай мадэллю і тэлезоркай Кім Кардаш'ян пасля хрэсьбін яе дзяцей.

«Мы дамовіліся з Кім, што яна будзе часцей прыязджаць у Арменію», — падпісаў фота Пашынян.

Раней стала вядома, што Кардаш'ян хрысціла сваіх дзяцей у армянскім горадзе Эчміядзін. Як паведамляў кіраўнік інфармацыйнай службы першапрастольнай Святога Эчміядзіна, іерэй Ваграм Мелікян, абрад хрышчэння праходзіў у капліцы Сьв. Вардана.

NN.by

10
Брыдкая пачвара / Адказаць
09.10.2019 / 17:16
А дзе Пашынян, а дзе Кардаш'ян?))))
0
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
09.10.2019 / 19:42
Брыдкая пачвара,у армянаў ёсьць разуменьне нацыя. Іх па ўсім сьвеце жыве разоў у 10 больш чым у самой Арменіі, але ж яны ўсе адно армяне. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру