09.10.2019 / 17:35

Наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне 1

Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мастах, перадае БЕЛТА.

«Для горада гэта вялікі гонар. Ужо пачынаем актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на найвышэйшым узроўні», — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25—26 кастрычніка 2018 гадоў ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 г. прыняў Жытомір.

NN.by

0
HENRIK KWINTA / Адказаць
09.10.2019 / 20:53
А што даюць для краины гэтыя "форумы"?,ци проста сабралися пабухали за люцкия грошы и разбеглися.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру