09.10.2019 / 17:57

«Хочаш жыць — у цябе адна хвіліна»: асуджаны дзяцюк, які пісаў запіскі глухой жанчыне, а потым забіў і забраў 115 рублёў 10

СК

1 снежня ў вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна было здзейснена забойства 89-гадовай жанчыны. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя двое мужчын, піша СК.

На дачыненне 55-гадовага мужчыны да забойства паказваў у ходзе допыту яго 30-гадовы знаёмы. У сваю чаргу, старэйшы мужчына віну катэгарычна адмаўляў. Яго недатычнасць пасля пацвердзілася і паказаннямі сведак, якія ў дзень злачынства знаходзіліся побач з ім, а таксама сабранымі па справе доказамі.

Неўзабаве, пры дадатковым допыце малодшы фігурант растлумачыў, што абгаварыў свайго знаёмага з-за асабістых непрыязных адносін. У дачыненні да 55-гадовага мужчыны крымінальны перасьлед быў спынены.

У дзень забойства 30-гадовы дзяцюк прыйшоў дадому да жанчыны і пагрозамі стаў патрабаваць грошы і спіртное

Жанчына слаба чула, таму ён пісаў ёй цыдулкі з патрабаваннямі. Атрымаўшы адмову, мужчына штурхнуў старэнькую жанчыну, ад чаго яна ўпала на падлогу, а затым нанёс ёй некалькі ўдараў па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

Пасля гэтага забойца, абшукаўшы кватэру, забраў 115 рублёў, пляшку гарэлкі, кашалёк і сумку.

Прысудам Магілёўскага абласнога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненых злачынствах і асуджаны на 22 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі.

NN.by

16
фелікс / Адказаць
09.10.2019 / 18:20
Зараз павыскокваюць расейскія тролі - "и вы ещё против смертной казни ?".
38
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
09.10.2019 / 18:45
І нават цыдулкі не спаліў? Сапраўды дзяцюк, хай чаліць 20 год. Як такі балван. Можа падамся цынікам, але бабулю нават не шкада. Дай божа кожнаму 89 год аджыць. А вось у гэтага балвана было ўсё жыццё наперадзе. Ну а калі такі балван, то у грамадства цябе дапускаць нельга. Цыдулкі ён хаваў. На памяць. Ну тумак...
5
maha / Адказаць
09.10.2019 / 19:18
і не трэба ні мігранты, ніхто. Свае беларусы прыбілі 90 гадовую бабулю за гарэлку, ужо горэй прыдумаць цяжка. мала далі, або пажыццёва, або смяротнае, бо выйдзе і зноў кагосьці заб'е.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру