09.10.2019 / 18:20

Два дні на Новы год, тры — на Каляды, чатыры — на Радаўніцу: зацверджаны графік пераносаў у 2020 годзе 7

2 студзеня — выходны дзень. Але 31 снежня — рабочы дзень.

Фота Волі Афіцэравай

Савет міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выходнымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар — 5, 6 і 7 студзеня).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос працоўнага дня з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка. Пры гэтым выходнымі будуць 25, 26 27 і 28 красавіка (Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам

NN.by

3
Скураныя крылы / Адказаць
09.10.2019 / 20:38
Не адзначаны дні, калі трэба будзе працаваць задарма.

8
Віталь / Адказаць
09.10.2019 / 21:39
І дзе тут тры выходных на каляды?
1
Вожык / Адказаць
09.10.2019 / 22:35
Дурнота з гэтымi пераносамi на суботы - усё роу́на большасць адекватна не робiць. Нi грошай не заробiш, нi адпачнеш, як чалавек ((
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру