Моладзевы актывіст Зміцер Хведарук сёння праходзіць медкамісію ў мінскай паліклініцы на праспекце Машэрава (былая вуліца Варвашэні). Урачы павінны вызначыць, ці патрэбная хлопцу аперацыя. Ён хварэе на варыкознае пашырэнне вен.

Пасля абеду дактары пастанавілі, што шпіталізуюць Змітра толькі пасля 14 красавіка.

У выпадку аперацыі хлопцу давядзецца прыбыць у шпіталі найменей тры тыдні. У любым выпадку гэтую ноч Зміцер правядзе ў частцы. Наконт службы Хведарук не мае ніякіх прэтэнзій. Кажа, што ў частцы да яго добрае стаўленне, знайшоў шмат сяброў.

Лісты салдату можна пісаць па адрасе: 222169, Мінская вобласць, г.Жодзіна, в/ч 18662, Змітру Хведаруку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?