09.10.2019 / 18:43

У Расіі 72-гадовага пенсіянера асудзілі на 12 гадоў калоніі за дзяржздраду на карысць Украіны 11

Растоўскі абласны суд прызнаў 72-гадовага Уладзіміра Маргунова вінаватым у дзяржздрадзе на карысць Украіны і прысудзіў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе суда.

Паводле суда, Маргуноў перадаваў украінскім спецслужбам інфармацыю аб дыслакацыі ваеннай тэхнікі ў прымежных раёнах, сілах памежнікаў, грамадска-палітычным становішчы ў гэтым рэгіёне. Ён дзяліўся звесткамі з супрацоўнікам украінскай разведкі як па тэлефоне, так і падчас сустрэч на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

У Маргунова правялі ператрус дома і знайшлі 10 скрынак з-пад тэлефонаў, мноства сім-карт і два пашпарты на яго імя — украінскі і расійскі.

Сваю віну Маргуноў прызнаў. Яго справа разглядалася ў адмысловым парадку.

NN.by

6
Павел Ас / Адказаць
09.10.2019 / 19:23
Мужны чалавек які супраць фашызма ўзняўся і перайшоў на бок тых, што бараніў сваю Радіму.
3
Дед Мороз / Адказаць
09.10.2019 / 20:43
Не совсем понял в чём заключается вина данного гражданина РФ?!
3
микола / Адказаць
09.10.2019 / 20:44
Борьба  с  кремлёвским  неонацизмом  дело  мужественных  и  порядочных  людей.   Уважение  и  помощь  этому  человеку - дело  каждого  порядочного  гражданина  России.  А  оккупационный  режим  кремля  ждёт  суд.  Как  бы  они  не  изголялись  
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру