Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган у інтэрв'ю газеце Yeni Safak заявіў, што Анкара мае поўнае права праводзіць аперацыю «Крыніца міру» на тэрыторыі Сірыі дзякуючы дамове, падпісанай турэцкімі і сірыйскімі ўладамі ў 1998 годзе, піша rbc.ru.

«Што ж тычыцца выкарыстання паветранай прасторы над Сірыяй, то яна не належыць ЗША. Гэта міжнародная прастора, гэта сірыйская паветраная прастора. Раз яна не належыць ЗША, то пытанне аб яе выкарыстанні таксама вырашаецца [сірыйскім] рэжымам», — заявіў Эрдаган.

Па яго словах, амерыканскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі не па запрашэнні сірыйскага лідара Башара Асада, а турэцкія маюць права там быць у рамках падпісанага пагаднення. «Паводле гэтай дамовы, калі рэжым не прымае мераў супраць Рабочай партыі Курдыстана (РПК), то нашы вайскоўцы маюць права пераследваць тэрарыстаў», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0