Турыстычная фірма «Два сонцы» спыніла сваю дзейнасць, пакінуўшы турыстаў без адпачынку. У кліентаў кампаніі амаль адна і тая ж гісторыя — аплацілі тур, але не змаглі вылецець на адпачынак. Ці ўжо пасля прылёту сутыкнуліся з праблемай у гатэлі з-за неаплачанага пражывання. На дырэктара фірмы завялі крымінальную справу. Пра гэта распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Кіраўнік кампаніі зараз знаходзіцца за мяжой.

- На сённяшні дзень у Савецкім РУУС маюцца больш за 20 заяў ад пацярпелых грамадзян. Людзі працягваюць звяртацца. Мы маем падставы меркаваць, што пацярпелых нашмат больш. У дачыненні да дырэктара турфірмы Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за махлярства, - распавяла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Гэта ўжо другая турфірма, якая спыніла сваю дзейнасць за апошні месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0