Скрыншот з відэа Reuters
Віцэ-прэзідэнт ЗША ў 2009-2017 гг., імаверны кандыдат на выбарах — 2020 ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн упершыню публічна выказаўся ў падтрымку імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе Reuters
«Сваімі словамі і дзеяннямі, перашкаджаючы правасуддзю і адмаўляючыся адказваць на пытанні кангрэса, прэзідэнт Трамп абвінаваціў сам сябе. Перад усім светам і амерыканскім народам Дональд Трамп парушыў прэзідэнцкую прысягу, здрадзіў гэтай нацыі і зрабіў дзеянні, пакаранне за якія — імпічмент», — сказаў Байдэн.