10.10.2019 / 09:51

Камуністы-лукашэнкаўцы працягваюць адмаўляць Курапаты 18

7 кастрычніка ў Цэнтральным камітэце Кампартыі Беларусі пры ўдзеле другога сакратара ЦК Георгія Атаманава была прэзентаваная кніга Аляксандра Плавінскага «Курапаты — ля вытокаў гістарычнай сенсацыі».

Гэтая кніга даказвае, што ў Курапатах расстрэльвалі не ў 1937—1941 гадах, а ў перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гады. Гіпотэзы, выказаныя ў кнізе, пярэчаць высновам следстваў, праведзеных беларускай пракуратурай і вайсковай пракуратурай у 1980-я, 1990-я і 2000-я гады. Яны выявілі, што ў Курапатах пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяр сталінізму.

Кампартыя Беларусі, у адрозненне ад Партыі левых «Справядлівы свет», падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і ўзамен мае рознага роду прывілеі, дэлегуе дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і саветы рознага ўзроўню.

NN.by; фота Надзеі Бужан

0
Железный Дровосек / Адказаць
10.10.2019 / 09:53
Рэд. Выдалена.
0
Андрэй-верабей / Адказаць
10.10.2019 / 09:58
Рэд. Выдалена.
7
Малады / Адказаць
10.10.2019 / 10:02
Камунізм трэба судзіць. І саджаць за прапаганду ў турму. Час блізіцца.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру