10.10.2019 / 10:30

ДАІ затрымала кіроўцу, а той спрабаваў адкупіцца жменяй грошай  1

Здарэнне адбылося ў Луніцецкім раёне на трасе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. Паступіў сігнал, што ў кірунку Мікашэвіч рухаецца «Сітраен», прычым транспартны сродак «віляе» па дарозе, паведамляе абласная міліцыя.

Супрацоўнікі ДАІ аператыўна адрэагавалі на званок. На 335 км аўтадарогі каля Дварца міліцыянт убачыў «Сітраен» на сустрэчнай паласе руху, уключыў пробліскавыя маячкі і запатрабаваў спыніцца.

Пры праверцы дакументаў высвятлілася, што кіроўца, 36-гадовы жыхар Пагоста-Загародскага, нецвярозы. Прычым той сам прызнаўся інспектару, што напярэдадні выпіў 500 грамаў гарэлкі.

Каб яго не прыцягнулі да адказнасці, мужчына паспрабаваў даць хабар у выглядзе «жмені» грошай. Супрацоўнік ДАІ неаднаразова папярэдзіў вадзіцеля аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару. Аднак мужчына паўторна паспрабаваў адкупіцца пярсцёнкам з металу жоўтага колеру.

Кіроўца ў выніку затрыманы, яму пагражае да пяці гадоў.

NN.by

2
КРЕМЕНЬ / Адказаць
10.10.2019 / 11:11
Какие деньги, такие и взятки. Баксов захотели?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру