На Бабруйскім заводзе алеяў 7 кастрычніка пацярпеў 39-гадовы старшы майстар, які кіраваў зменай. Яму на галаву выліўся гарачы алей, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Пацярпелы знаходзіўся на ўчастку фільтрацыі, калі з вертыкальнага напорнага пласціністага фільтра на яго праліўся алей.

З тэрмічнымі апёкамі галавы мужчыну адвезлі ў бальніцу. Ступень цяжару атрыманай траўмы і абставіны здарэння высвятляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0