Культура55

Майстэрскія маніпуляцыі ў інтэрнэце… Што замест «Пагоні»?.. «Як я памылялася»… Што новага пішуць фэйсбучныя эсэісты?

Гарачую дыскусію выклікаў пост філосафа Валерыя Булгакава, які задаўся пытаннем, ці можа быць у Беларусі з'явіцца нейкі трэці герб, які б прынялі і прыхільнікі нацыянальнай «Пагоні», і дзяржаўнага герба? У каментах гучалі як прапановы, так і праклёны.

Найбольш лайкаў сабрала меркаванне Рашэда Чоўдхуры з Манрэаля: «Іншы не патрэбны. Трэба вяртаць Пагоню. Любы іншы варыянт ня будзе мець пад сабою гісторыі, а герб без гісторыі, гэта чарговая капуста. Нават капуста мае хоць нейкую гісторыю (працяг БССР), і гэтая гісторыя хоць нейкі элемэнт у грамадзтве прадстаўляе. Таму поўнасьцю новы герб быў бы нават горшым за капусту».

А таксама беларуса з Масквы Алеся Чайчыца: «Пагоня» — сімвал БНР і апошніх ста гадоў беларускай нацыянальна-вызвольнай барацьбы. Яе сімволіка даўно зашмат шырэйшая за літвінскасць».

Электрык — і папулярны блогер — Павел Батуеў падзяліўся ўспамінам з часоў маладосці:

«Недзе напрыканцы лістапада ў 2000 годзе паехалі мы з сябрам у Берасце. Даехалі з Салігорска на дызелі да Баранавіч, а там набылі квіток на «кругасветку» (быў такі цягнік, што йшоў з Менска да Берасця праз Ляхавічы, Ганцавічы, Пінск, Янаў). Трасемся ў супольным вагоне (такія эрганамічныя экалавы з дрэва) і тут дзяўчынка, год 16-17, што ехала з бухім бацькам, пачынае трэсці мужыка і амаль крычаць «бацька, уставай, Пінск», і так разоў дзесяць. Мужык толькі мычыць. Падняліся з сябрам, абуліся, і максімальна карэктна вынесьлі чэла на перон. Дзяўчынка вельмі дзякавала і мы (ну прынамсі я) з адчуваньнем плюсіка ў карме вярнуліся да спробаў заснуць. Хвілін праз 40, а можа праз гадзіну, гляджу ў акно, ах ты ж…, — Пінск. Іду шукаць правадніка і тлумачэнні, спазняемся, кажа, болей чым на гадзіну.

І вось мінула амаль 19 год, а я часам узгадваю той выпадак і думаю, як там дала рады тая дзяўчынка ў чужой мясцовасці з бухім бацькам у зімовую ноч», — піша Батуеў.

«Дзяўчынка, пэўна, вас таксама ўспамінае», — зрэагаваў тэлевядоўца Віктар Шукеловіч.

«Я не мела рацыі. Я дужа памылялася, — прызнаецца журналістка, а цяпер маладая мама Марыя Грыц. — Наракала на бацькоў, чые дзеці ў транспарце, кавярні ці енчаць, плачуць, дурацца ці проста крычаць. З пагардай глядзела на бацькоў, якія заліпаюць у тэлефон замест таго, каб камунікаваць са сваімі малымі.

Злавалася на бацькоў, якія крычаць на сваіх дачок і сыноў, некуды іх валакуць», — піша яна і апавядае пра свае новыя дасведчанні.

«Дзеці робяць нас дабрэйшымі — самая праўдзівая праўда на свеце. Яны прыўкрасныя», — піша Марыя Грыц.

»Раней (да з'яўлення Агаткі і Ягоркі) лічыла, што ўсе дзіцячыя капрызы — толькі пралік бацькоў, — працягвае яе думку Юлія Чаргінец. — Дрэнна выхавалі, увогуле не ўмеюць размаўляць з дзіцём. І што? Нядаўна мае залатыя ляжалі на зямлі і вішчалі на ўвесь Мінск, калі я сказала, што не магу высушыць лужыны. Звычайна яны іх так любяць, а тут «мама, каб праз хвіліну ўсе было сухое». І такіх гісторый сотня. Дыхаю глыбей». 

«Жывучы ў Інтэрнэце, я даўно зразумеў галоўную асаблівасць сучаснага лічбавага інфармацыйнага поля. У 90 % выпадкаў майстэрскія маніпулятары насаджаюць тут для абмеркавання праблемы, якіх няма, для таго, каб не абмяркоўваць і не вырашаць праблемы, якія ёсць.

І хай далей свет абмяркоўвае «скрадзенае дзяцінства» шчаснай шведскай дзяўчынкі са шчаснай краіны і абыходзіць увагай тое, што рэальна пагражае гэтаму свету. Паверце, тыя, хто мыліць людзям вочы фэйкавымі пагрозамі, ад голаду і холаду не памруць. Памруць тыя, у каго, акрамя фэйсбуку і клавіш, больш за душой нічога няма. Нават крытычнага мыслення», — піша выдавец «Моцных навін» з Гомеля Пятро Кузняцоў.

«Увесь гэты шум з экалогіяй мае мала супольнага», — гэты камент Юрыя Варонежцава самы залайканы.

«Чалавек можа пражыць без неабходнага, але не можа без лішняга». Я знала аднаго, каторы падымаў сябе раніцой, толькі каб зірнуць на дуб за акном, — піша пісьменніца Святлана Курс.

— Нішто іншае не ў стане было сцягнуць яго з ложка — ні праца, ні жонка, ні галодныя дзеці, ні пазыкі па камуналцы. А другая трымалася толькі дзеля жоўтых цёплых шкарпэтак за калена. «Цэлы дзень, — кажа, — думаю, як вярнуся з працы, прывалакуся з гэтай мітусні і холаду, кіну торбы, а мае гольфікі з этажэркі звісаюць, як сонейка. І ўжо не так усё й кепска».

«У маім раёне пакаленні мяняюцца — заможныя хіпстары засяляюцца на месца памерлых бабулек, — дадае яна ў каментах. — І выносяць з кватэр усё на сметнік. Чалавек да смерці чапляецца за маленькія рэчы, дарагія толькі яму — сувеніры, абажуры, граматы дзяцей з пачатковай школы. І ўсё гэта ляжыць і мокне пад дажджом».

А гэтае мілае фота змясціў Валеры Есіпёнак з крамаў «Модны кут». «Дзеду сёння — 85!»

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва58

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць