10.10.2019 / 11:28

Зяленскі назваў сваю галоўную місію на пасадзе прэзідэнта 3

president.gov.ua

Як паведамляе УНІАН, пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас прэс-марафона ў Кіеве.

«Я мяркую, што мая задача (як прэзідэнта) спыніць вайну на Данбасе», — сказаў ён. Зяленскі падкрэсліў, што яго абіралі прэзідэнтам, які б «скончыў вайну». «Менавіта Зяленскі застаецца і заўсёды застанецца такім чалавекам», — дадаў ён.

Зеленскі адзначыў, што сёння на акупаванай тэрыторыі знаходзіцца вялікая колькасць людзей, якія лічаць сябе ўкраінцамі. Ён падкрэсліў, што многія ўкраінцы застаюцца на акупіраванай тэрыторыі па розных прычынах, асабліва таму, што не могуць пакінуць сваякоў.

«Хто гэты чалавек? Ён сепар? Ён баец ці ўкраінец? Ён украінец. Гэты чалавек нармальны. Сярэднестатыстычны ўкраінец, які не можа пакінуць бацькоў», — падкрэсліў Зяленскі.

Па словах Зяленскага, улады самі вінаватыя ў тым, што многім людзям не далі магчымасці перабрацца з акупаванай тэрыторыі. Паводле яго слоў, калі на Данбасе чалавек думае, што ён не ўкраінец, то «я не магу зараз патрапіць у яго мозг і не магу яму растлумачыць — гэта яго бачанне і гэта яго жаданне».

Ён падкрэсліў, што ўся «тая частка людзей, якія там жывуць, яны ведаюць, думаюць і адчуваюць сябе ўкраінцамі, і яны павінны ведаць, што мы іх не пакінем, мы абавязкова вернем іх з тэрыторыяй».

Зяленскі падкрэсліў, што «гэта наш план А».

NN.by

4
Уладзімірка / Адказаць
10.10.2019 / 12:32
Таленавіты палітык Зяленскі, прама скажам. Настаяшчы рэжысёр, здольны кіраваць і артыстамі і сцэнарыстамі, і гледачамі. 
Не прадусар, а дакладней не бізнэсмэн для забеспячэння праектаў іншых рэжысёраў. Гэты Прэзідэнт не будзе займацца прасоўваннем ні лукашызацыі, ні пуцінізацыі, ні макрона-меркелізацыі, ні, нават трампанізацыі. 
1
счётчик Гейгера / Адказаць
10.10.2019 / 15:45
удачи Вам Владимир... Время воров и казнокрадов на Украине прошло...
1
Ёпрст / Адказаць
10.10.2019 / 17:33
Ён толькі не улічыў, што Путлеру ніякага міру ва Украіне не трэба! 
Гінучыя ашмёткі былой расейскай імперыі спрабуюць аднавіць былы СССР, таму ім патрэбна уся Украіна, ды і Беларусь у дадатак, а гэты "дурань" пра мітычны мір на усходзе Украіны!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру