10.10.2019 / 12:06

Сіноптыкі распавялі, колькі яшчэ будзе ліць дождж 4

У пятніцу ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах — невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём +9.. + 15°С. У Мінску — +10.. +12°С, раніцай невялікі дождж.

У суботу, 12 кастрычніка, паўночная палова краіны застанецца пад уплывам сістэмы франтальных раздзелаў, на паўднёвую частку пачне распаўсюдзяцца цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Дажджы на поўначы. Чакаецца парывісты вецер.

Днём +11.. + 18°С, па паўднёвым захадзе да + 20°С. У Мінску + 11.. +13°С, кароткачасовыя дажджы.

У нядзелю таксама дажджы, днём +11.. + 18°С, па поўдні да + 20°С. У Мінску — +13.. +15°С, кароткачасовы дождж.

Паводле папярэдняга прагнозу, у панядзелак будзе ясна і +18.. +20°С.

NN.by

0
хамса / Адказаць
11.10.2019 / 07:52
добрага сонечнага дня! Там за хмарамі сонца ёсць - гэта дакладна)))
0
хамса / Адказаць
11.10.2019 / 08:41
Мад., паляцелі?)
0
хамса / Адказаць
11.10.2019 / 08:44
>гэта дакладна 
адкуль ведаеце? напэўна вы бог.. дакладна.. бо такі ж нябачны)

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру