10.10.2019 / 12:57

У Калумбіі знялі спробу нахабнага экс-бойфрэнда сарваць вяселле пацалункам ВІДЭА

У калумбійскім горадзе Мэдэльіна хлопец на байку спыніў аўтамабіль экс-каханай і паспрабаваў пацалункам пераканаць яе не выходзіць замуж. Пра гэта піша Daily Mail.

На кадрах бачна дзяўчыну ў вясельнай сукенцы, якая сядзіць у машыне. Побач з ёй байкер у шлеме. Далей становіцца зразумела, што гэта яе былы хлопец, які хоча сарваць вяселле. Ён просіць дзяўчыну не выходзіць замуж, становячыся перад ёй на калена. Каб канчаткова пераканаць каханую, ён цалуе яе, але яна адштурхвае яго. Усё адбываецца на вачах у мінакоў.

Па звестках мясцовых СМІ, дзяўчына ў рэшце рэшт з'ехала да жаніха.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру