Партрэт Мішэль Абамы

Партрэт Мішэль Абамы

Сучасны рынак мастацкіх твораў — надта чуллівая арганізм: зазвычай эканамічны спад цаляе ў яго найперш, нават загадзя, яшчэ да таго як, крызіс адчулі іншыя галіны чалавечай дзейнасці. А першымі сярод мастакоў сусветную непагадзь на фінансавых рынках адчулі на сябе, зразумелая рэч, амерыканскія мастакі. Іх творы перасталі прадавацца. Прэстыжныя нью-ёрскія галерэі зачыняюцца. Да прыкладу, адзін з найвядомых у Амерыцы мастацкіх часопісаў «Арт-Форум», колісь тоўсты, як тэлефонная кніга, 500-старонкавы, у якім асноўнае месца займалі рэкламы мастацкіх галерэяў, цяпер скурчыўся да дзвюх сотняў бачын, а большасць рэкламных абвестак знікла.

Але культуролаг і аглядальнік "Геральд Трыб'юн" Голанд Говер лічыць, што крызіс пойдзе выяўленчаму мастацтву толькі на дабро. «Мастак вернецца ў рэальнае жыццё. Па-першае, ён павінны зжыцца з думкай, што давядзецца зарабляць на кавалак хлеба не мастацтвам». Але ў намаляванай Говерам перспектыве няма нічога страшнага : Ван-Гог быў ділерам і пазней штатным місіянерам, выбітны прадстаўнік прымітыўнага мастацтва Генры Дарджэр — сантэхнікам, і таму тут самае галоўнае — знайсці ў сваім існаванні крыніцу для натхнення. На думку Говера ў будучым у цэнтры ўвагі публікі зноўку апынецца твор выпакутаваны і шчыры, і абавязкова наватарскі, не з «мэйнстрыму», пад якім будзе красавацца шыльда «Не для продажу». «Апошнім часам на амерыканскім рынку мастацтва квітнела «якасць», або майстэрства, фармальнае майстэрства твору, — дадае Говер. — А падобныя з’явы ў мастацтве — крок назад. Нью-ёрскія галерэі заліў павадак малюнкаў, у якім адчувалася адно паглыбленае вывучэнне тэорыі жывапісу і дасканалае веданне тэхнікі. Каб быць фарматнымі, пераважная большасць карцін была зробленая ў акрэсленых жанрах, не раўнуючы прыпеў у поп-песні. У дадатак вакол мастакоў круціўся цэлы свет паслугачоў, якія адначасова ўскосна ці наўпрост, дыктавалі мастакам, што і як рабіць: вытворцы прамысловага мастацтва, гандляры, адвакаты, рэкламісты. Найніжэйшага пункту творчага крызісу амерыканскае выяўленчае мастацтва сягнула на маю думку за дзень да інаўгурацыі, калі карціну з партрэтам прэзідэнцкай жонкі Мішэль Абамы, якую намалявала вядомая мастачка Элізабет Пэйтан, вывесілі на персанальнай выставе мастачкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?