Мінтранс выступае за вяртанне ліцэнзавання для таксістаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».
— Наша пазіцыя выразная — трэба вяртаць ліцэнзіі, - заявіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
Паводле яго слоў, ліцэнзаванне трэба ўводзіць на кожны транспартны сродак, як у Польшчы і Расіі.
— Ліцэнзія павінна выдавацца не перавозчыку, як раней, а павінна быць ліцэнзійная картка на кожны аўтамабіль. Мы абавязаны ведаць кожнага кіроўцу і кожную машыну, якая сёння занятая перавозкамі пасажыраў у сферы таксі. З аднаго боку, неабходна гарантаваць бяспеку пры перавозках пасажыраў, з другога — стварыць роўныя ўмовы і сумленную канкурэнцыю на рынку транспартных паслуг, — адзначыў А. Ляхновіч.
0
0
0
0
0
0