10.10.2019 / 13:44

Курды заявілі пра 14 забітых турак у выніку аперацыі

Прынамсі 14 турэцкіх вайскоўцаў загінулі ў сутыкненнях з курдскімі фарміраваннямі «Дэмакратычных сілаў Сірыі» (ДСС, саюз курдскіх і арабскіх груповак). Пра гэта паведамляе тэлеканал «Аль-Маядзін».

Гаворка пра сутыкненні курдаў з войскамі Турцыі ў раёне горада Рас-эль-Айн ў сірыйскай правінцыі Хасеке. Па заявах прадстаўнікоў ДСС, ім удалося паспяхова адбіць наступ турак. Анкара гэта адмаўляе — у Мінабароны Турцыі паведамілі, што на першым этапе аперацыі ваенныя дасягнулі ўсіх устаноўленых цэляў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру