Беларусь палічыць памер кампенсацыі з-за паставак няякаснай нафты з Расіі пасля завяршэння ў лістападзе капрамонту сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Бунакоў у Палаце прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.

«Канчатковая сума кампенсацыі будзе палічаная пасля капітальнага рамонту нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. Калі на «Нафтане» капрамонт завяршаецца, то дзесьці ў пачатку лістапада ён будзе скончаны на Мазырскім НПЗ, які непасрэдна перапрацоўваў брудную нафту. Пасля гэтага будзе палічаная канчатковая сума», — сказаў Андрэй Бунакоў.

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» не выключыў, што сума кампенсацыі можа ўключаць і недаатрыманы прыбытак за транзіт нафты.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, якую суму для кампенсацыі можа назваць беларускі бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0