10.10.2019 / 16:06

«Тэль-Авіў сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе»: пасла Ізраіля выклікалі ў МЗС Беларусі 15

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў у сваім фэйсбуку.

«Толькі за няпоўныя два тыдні гэтага месяца 18 грамадзянам Беларусі на мяжы было адмоўлена ва ўездзе ў Ізраіль. 7 кастрычніка ў аэрапорце Тэль-Авіва ізраільскія міграцыйныя ўлады «завярнулі» адразу 11 беларусаў, якія прыбылі рэйсам Belavia — Belarusian Airlines».

«Нашы грамадзяне, якія накіроўваліся на адпачынак, на сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі, у чаканні магчымасці паляцець назад на радзіму па некалькі сутак знаходзяцца ў цэнтрах часовага ўтрымання.

Сярод вядомых нам прычын адмовы ва ўездзе няма ніводнага фактычнага парушэння», — зазначаецца ў паведамленні.

МЗС падкрэслівае, што Беларусь актыўна падтрымлівае міжнародныя намаганні па барацьбе з нелегальнай міграцыяй, паважае суверэннае права дзяржаў матывавана абмяжоўваць ўезд на сваю тэрыторыю. Але гэтая сітуацыя беспрэцэдэнтная.

Беларусь не з'яўляецца донарам нелегальнай міграцыі. Мы займаем першае месца ў свеце па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва з самым нізкім узроўнем адмоў, што сведчыць пра законапаслухмянасць нашых грамадзян. І такіх праблем не ўзнікае ў Рэспублікі Беларусь ні з адной іншай краінай свету.

У гэтай сувязі сёння ў МЗС быў выкліканы пасол Ізраіля ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст.

Мы ішлі на заключэнне Пагаднення аб бязвізавых паездках з Ізраілем, каб палегчыць і спрасціць узаемныя кантакты грамадзян нашых краін. Аднак ізраільскі бок сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе ўвесь гэты працэс. Практыка адмоваў ва ўездзе беларускім грамадзянам пачынае набываць масавы характар ​​і для нас з'яўляецца прынцыпова непрымальнай.

Мы настроены на працяг дыялогу і пошук варыянтаў вырашэння праблемы пры абавязковым уліку інтарэсаў адзін аднаго. Пэўнае разуменне сёння было дасягнута, адзначае МЗС

«Разам з тым, пакуль ідзе дыялог, хацелі б зноў звярнуць увагу Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, РСТА, турыстычных кампаній, аператараў і грамадзян Беларусі на рэкамендацыі МЗС ад 18 лiпеня 2019 годзе для тых, хто плануе паездку ў Ізраіль», — рэзюмуе замежнапалітычнае ведамства.

NN.by

6
Белачупакабра / Адказаць
10.10.2019 / 16:11
Зрабіце як Украіна - павярніце назад палову самалёта грамадзян Ізраіля. Адразу зразумеюць.
25
Ліцьвін металіст / Адказаць
10.10.2019 / 16:20
Навошта людзям той Ізраіль, чаго ўсе туды пруцца... Ёсьць жа таньнешая і гасьцінная Італія, Гішпанія, Харватыя, ды нават Францыя таньней.
13
Аверьян / Адказаць
10.10.2019 / 17:00
Дык мабыць пара ўвесці візавы ражым зноў?!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру