Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі кажа, што лічыць сябе самастойнай асобай і не любіць, калі яго параўноўваюць з кімсьці, акрамя яго бацькоў, піша Українська правда.

У прыватнасці адказваючы на ​​пытанне, як Зяленскі ставіцца да каментароў, што пэўнай манерай паводзін (ездзіць у рэгіёны і звальняць чыноўнікаў на месцах) ён падобны да Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Украіны растлумачыў, што не бачыць рэальнай сітуацыі ў рэгіёнах, таму ажыццяўляе рабочыя паездкі для вырашэння праблем на месцах.

«Мне агулам не падабаюцца мае параўнання з кімсьці. Гэта не тычыцца спадара Лукашэнкі. Я думаю, што я — асоба. Я падобны толькі да сваіх бацькоў», — сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0