10.10.2019 / 19:58

Зяленскі: Мы імкнёмся ў ЕС, але нас не ўсе там чакаюць 1

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна трымае курс на еўраінтэграцыю, аднак не ўсе краіны Еўропы хочуць бачыць яе сябрам блока, перадае Еўрапейская праўда.

«Усе ведаюць, што мы хочам еўраінтэгравацца, трапіць у Еўрасаюз, быць еўрапейскай краінай. Гэта рашэнне людзей, якія з'яўляюцца ўкраінцамі. Гэта самае галоўнае. Я пацвярджаю і падтрымліваю гэты курс», — сказаў ён.

Аднак, па словах Зяленскага, збліжэнне з ЕС — гэта дарога з двухбаковым рухам, а некаторыя сябры блока — супраць еўраінтэграцыі Украіны.

«Мы павінны імкнуцца, мы хочам. Але мы хочам, каб усе хацелі нас там бачыць. Ёсць некаторыя краіны ў Еўропе, якія не бачаць Украіну і ў Еўрапейскім саюзе… калі ідзе размова пра НАТА ці пра нешта яшчэ», — сказаў ён.

NN.by

1
Ляксандра / Адказаць
10.10.2019 / 22:24
Не искажайте ситуацию,пан Зеленский.НИ КТО вас в Европе "не чакае".Не льстите себе и Украине.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру