Аляксандр Лукашэнка накіраваў ліст з падзякай прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў украінскаму лідару за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перамовы на найвышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспартнай і лагістычнай галінах, а таксама ў пашырэнні культурных сувязяў для ўмацавання традыцый добрасуседства.

Лукашэнка таксама запрасіў Уладзіміра Зяленскага наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0