10.10.2019 / 22:10

Apple выдаліла праграму, якая дазваляе адсочваць перамяшчэнне паліцыі ў Ганконгу

Apple выдаліла з App Store праграму, якая дазваляе сачыць за перамяшчэннем паліцыі ў Ганконгу, пасля таго, як кітайскія СМІ абвінавацілі кампанію ў дапамозе пратэстоўцам.

У кампаніі заявілі, што праграма HKmap парушае правілы, паколькі «злачынцы выкарыстоўваюць яе, каб арганізоўваць засады на паліцэйскім і пераследаваць жыхароў у раёнах, дзе няма праваахоўных органаў».

Apple таксама падкрэсліла, што «многія занепакоеныя карыстальнікі ў Ганконгу» самі паведамілі аб праграме. Тады кампанія вывучыла, як выкарыстоўваюць HKmap, і прыйшла да высновы, што «яна падвяргае небяспецы паліцэйскіх і жыхароў Ганконга».

У сваю чаргу Google заблакаваў гульню на тэму ганконгскіх пратэстаў. Інтэрнэт-гігант пайшоў на такі крок пасля скаргі ганконгскай паліцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру