10.10.2019 / 22:29

«Відавочна, што Расія рыхтуецца да вайны»: Што расказалі журналістам ініцыятары кампаніі супраць інтэграцыі з Расіяй 41

Ініцыятары кампаніі Сяргей Бульба, Міхась Янчук, Уладзімер Мацкевіч.

«Аншлюс Беларусі» — так называюць інтэграцыю з Расеяй, магчымую пасьля падпісаньня «дарожных мапаў» 8 сьнежня, ініцыятары кампаніі «Сьвежы вецер». Яны зьбіраюцца не дапусьціць гэтай інтэграцыі, піша Радыё Свабода.

Ініцыятары кампаніі супраць інтэграцыі з Расеяй «Сьвежы вецер» упэўненыя, што дамовы з Расеяй, якія маюць быць падпісаныя 8 сьнежня, папросту пагражаюць сувэрэнітэту Беларусі.

«Я бачу, як тыя альгарытмы, якія былі задзейнічаныя ва Ўкраіне ў 2014 годзе, адбываюцца і ў Беларусі. У Беларусі я цяпер чую тое самае, што чуў ва Ўкраіне. Маўляў, гэтага быць ня можа. Відавочна, што Расея рыхтуецца да вайны. Я вырашыў ініцыяваць кампанію без удзелу палітыкаў, бо людзям яны абрыдлі. Пасьля мы вырашылі падбіраць людзей, якія гатовыя працаваць», — сказаў ініцыятар кампаніі Сяргей Бульба на прэс-канфэрэнцыі 10 кастрычніка.

Таксама ў кампанію ўваходзяць палітоляг Андрэй Ягораў, журналіст Міхась Янчук, філёзаф Уладзімер Мацкевіч. Паводле Сяргея Бульбы, у кампаніі няма кіраўніцтва і лідэраў, а «кожны, хто хоча, можа далучацца і можа нешта рабіць».

Паводле ініцыятараў кампаніі, пры ўмове інтэграцыі пацерпіць беларуская эканоміка, а таксама незалежнасьць Беларусі. Усе ўмовы для гэтага ўжо зададзеныя ў саюзнай дамове, якую падпісалі яшчэ ў 1999 годзе. Паводле філёзафа Ўладзімера Мацкевіча, Расея даўно ставіла сваёй мэтай праглынуць Беларусь, але для гэтага не было адпаведнага моманту.

«Расея сёньня — тэрыторыя суцэльнага бяспраўя, там можна атрымаць 7 гадоў за пікет каля калёніі і ўмоўны тэрмін за забойства затрыманага, калі ты сілавік. Яны забруджваюць інфармацыйную прастору, а таксама беларускія мазгі», — кажа Міхась Янчук, адзін з ініцыятараў кампаніі.

Паводле Ўладзімера Мацкевіча, кампанія, якая вядзецца ў сацыяльных сетках і інтэрнэце, ужо дасягнула некаторых мэтаў: «ва ўладзе яе заўважылі».

«Я ведаю, што дзяржава сочыць за нашай кампаніяй, а таксама зьбіраецца дасягненьні кампаніі выкарыстаць у торгу з Расеяй. Але супакойвацца рана, трэба дасягнуць поўнай дэнансацыі саюзнай дамовы з Расеяй».

Ініцыятары кампаніі зьбіраюцца працаваць ня толькі ў інтэрнэце, але і кантактаваць непасрэдна зь людзьмі, выкарыстоўваць для прасоўваньня ідэяў новыя мэтады «без абвяшчэньня нікому не патрэбных дэклярацый» і «бяз дробных акцый, бо тысяча чалавек нічога ня вырашыць».

Пакуль яны спадзяюцца, што кіраўніцтва Беларусі зможа «пайсьці насустрач людзям і не падпісваць дакумэнты аб інтэграцыі».

149
Ляксандра / Адказаць
10.10.2019 / 22:33
У этих "филёзафау" явно что-то где-то не в порядке.
10
Усяслаў / Адказаць
10.10.2019 / 23:13
Падтрымліваю
103
Малады / Адказаць
10.10.2019 / 23:13
Гэтыя абрыдлі значна хутчэй, чым палітыкі. Нешта панылае. Толькі Зянон!
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру