11.10.2019 / 07:35

Іранскіх жанчын упершыню за 40 гадоў пусцілі на футбол. І адразу 14: 0 4

Тры з паловай тысячы іранскіх жанчын ўпершыню за без малога сорак гадоў змаглі паглядзець на стадыёне футбольны матч. Раней іранскім жанчынам заходзіць на стадыёны было строга забаронена, піша bbc.com.

Гістарычнай гульнёй стаў матч паміж зборнымі Ірана і Камбоджы, які іранская каманда выйграла з лікам 14:0.

Жаночы сектар на стадыёне «Азадзі» быў аддзелены ад мужчынскіх.

3500 «жаночых» квіткоў, як паведамляецца, разышліся за лічаныя хвіліны. Стадыён разлічаны на 78 тысяч месцаў, многія з іх былі пустыя. Жанчыны былі незадаволеныя абмежаванай колькасцю квіткоў.

Прадстаўнік урада растлумачыў невялікі лік жаночых квіткоў тым, што грамадства не гатова да адмены забароны.

Забарона жанчынам наведваць футбольныя матчы была уведзеная ў Іране неўзабаве пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года. Улады і царква матывуюць гэта тым, што жанчынам нібыта можа пашкодзіць «мужчынская» атмасфера стадыёна - лаянка і выгляд паўапранутых мужчын.

Многія іранскія актывісткі ўжо доўгія гады змагаліся за адмену забароны.

Аднак праваабаронцы лічаць, што прычына забароны ў тым, што шмат хто ў Іране асцерагаўся таго, што атрымаўшы гэтыя элементарныя правы, жанчыны пачнуць патрабаваць іншых.

Сітуацыя змянілася пасля трагічнага самаспалення заўзятаркі Сахар Хадайяры.

У пачатку верасня яна была затрыманая пры спробе трапіць на стадыён у мужчынскай вопратцы. Баючыся турмы, яна падпаліла сябе ля будынку суда. Дзяўчына памерла ад апёкаў ў лякарні праз тыдзень.

Пасля гэтага выпадку ў футбольнай федэрацыі ФІФА ўзмацнілі ціск на Іран з мэтай дамагчыся поўнай адмены забароны.

NN.by

60
Вадимыч / Адказаць
11.10.2019 / 08:07
Правозащитники уже всюду сунут свой нос. Дошло до абсурда с этими свободами, за которые они стоят, что ребенку не определяют пол.
0
алекс / Адказаць
11.10.2019 / 09:32
Смешныя гэтыя "шмат хто ў Іране" са сваімі асцярогамі. Канешне пачнуць. І пачнуць і працягнуць і перамогуць у рэшце рэшт! Чаго я асабіста ім і жадаю!))
0
Libertarian / Адказаць
11.10.2019 / 12:02
Тэакратыі -- на сметніцу гісторыі!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру