БелТА
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель падвёў вынікі ўчорашняга нічыйнага матча кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы — 2020 супраць Эстоніі (0:0).
«Лічу, мы заслугоўвалі перамогі. Але, на жаль, быў не наш дзень. Рэалізацыя падвяла. Таму такі вынік», — сказаў ён на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.
Германія, Нідэрланды — 12 (5 гульняў), Паўночная Ірландыя — 12 (6), Беларусь — 4, Эстонія — 1.
У нядзелю Беларусь гуляе ў Мінску з Нідэрландамі, а завершыць кваліфікацыю матчам з Германіяй у лістападзе ў гасцях.
У фінальны турнір Еўра-2020 выходзяць па дзве лепшыя каманды з групы.