The Bank of England

The Bank of England

Банк Англіі прадставіў дызайн новай 20-фунтавай банкноты з выявай брытанскага мастака Уільяма Тэрнера. Аб гэтым паведамляецца на сайце дзяржрэгулятара. Купюры зробленыя з палімернага пластыку, у абарачэнне іх выпусцяць 20 лютага наступнага года, піша РБК

Як адзначае Банк Англіі, у новай купюры складаныя элементы абароны, што робіць яе «самай надзейнай» ў параўнанні з іншымі банкнотамі, якія ёсць у абарачэнні. Палімерныя банкноты, паведамляе банк, менш зношваюцца пры штодзённым выкарыстанні. Акрамя таго, у новай купюры будзе адмысловае напыленне, якое можа людзям з парушэннем зроку распазнаць інфармацыю з банкноты.

Цяперашнія 20-фунтавыя купюры з выявай каралевы Лізаветы II, паводле заявы банка, будуць паступова забірацца з абарачэння. Акрамя таго, у 2021 годзе банк выпусціць новую купюру ў 50 фунтаў з выявай матэматыка Алана Т'юрынга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0