Аляксандр Лукашэнка ў Ашхабадзе бярэ ўдзел у саміце СНД.
Лідарам краін трэба будзе разгледзець шэраг праектаў дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё эканамічнага супрацоўніцтва і знешнепалітычнага партнёрства, бяспекі і супрацьдзеянне новым выклікам і пагрозам. У іх ліку пытанне аб старшынстве ў Садружнасці ў 2020 годзе.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Ашхабад напярэдадні вечарам. На палях саміта кіраўнік беларускай дзяржавы традыцыйна правядзе серыю перамоў са сваімі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва, піша БелТА.