Падлетка з аўтызмам, які знік у Менску 10 кастрычніка, знайшлі, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Данііл Мядзведзеў каля 11:20 у чацвер сышоў у невядомым кірунку са школы-інтэрната № 10 на вул. Кабушкіна.

Атраду «Анёл» паступіла 17 званкоў ад мінчан, якія бачылі хлопчыка ў горадзе. Падрабязнасці пра месца, дзе знайшлі Данііла, пакуль не вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0