У судзе Брэсцкага раёна 10 кастрычніка прайшоў працэс над Аляксандрам Аўтуховічам, які днём 14 жніўня каля прахадной акумулятарнага завода напаў на актывістку Марыю Галалюк, піша Брэсцкая газета.

Ля акумулятарнага завода ў Брэсце хуліган пабіў дзяўчыну. Нападнік — беларускамоўны мужчына з «Пагоняй»

Нагадаем, у жанчыны былі дыягнаставаны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар мяккіх тканак левай скроневай вобласці.

Марыя напісала заяву ў міліцыю. Дзеянні Аўтуховіча праваахоўнікі кваліфікавалі як наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай страты працаздольнасці (Артыкул 9.1 КаАП).

Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Аляксандра Аўтуховіча вінаватым і аштрафаваў яго на 12 базавых велічыняў (306 рублёў) у даход дзяржавы (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых.).

Марыя Галалюк распавяла, што пасля таго, як рашэнне суда ўступіць у законную сілу, яна мае намер падаваць пазоў на матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды.

Марыя Галалюк з'яўляецца актывісткай руху супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода і актыўнай удзельніцай «свінцовай варты». З-за сваёй актыўнай пазіцыі па заводзе жанчына не раз падвяргалася ціску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0