Інструмент для краўдфандынгу фэйсбук стварыў яшчэ ў 2015 годзе. Спачатку збіраць грошы праз яго на свае мэты маглі толькі некамерцыйныя арганізацыі. А з 2017-га — і асобныя карыстальнікі.

Каб паўдзельнічаць у краудфандынгу, не трэба заводзіць асобны кабінет ці электронны кашалек. Ахвяраваць можна адной кнопкай — уводзіш толькі дадзеныя карткі і суму, якую хочаш пералічыць.

«Грошы пераводзяцца праз сыстэму stripe. Гэта самы проста спосаб ахвяраванняў на сёння», — тлумачыць адзін з арганізатараў збору Франак Вячорка.

«Ноч расстраляных паэтаў» у 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай.

«Ноч расстраляных паэтаў» у 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай.

За два дні на «Ноч расстраляных паэтаў» сабралі больш за 1600 даляраў — 81% ад патрэбнай сумы. Грошы ахвяравалі 90 чалавек. Сярод іх — дырэктар «Кінаконга» Андрэй Кім, дырэктар «Арт-сядзібы» Алесь Снег, актывіст Антон Матолька, выкладчыца Юлія Чарняўская.

«Цяпер выдадзены плакаты, флаеры, плануем яшчэ буклеты і іншую прадукцыю. Калі што са сродкаў застанецца, будзем перадаваць іх на іншыя праекты па тэме Курапатаў і расстрэльнай ночы», — паведаміў Зміцер Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0