Усе білеты на матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе — 2020 паміж зборнымі Беларусі і Нідэрландаў, што пройдзе на «Дынама» ў нядзелю, прададзеныя.
Прынамсі на сайце ticketpro.by білетаў няма.
Напярэдадні Беларусь прымала на «Дынама» Эстонію. Гульня скончылася з лікам 0:0 і сабрала 11 300 гледачоў. Нідэрланды ўчора выйгралі ў Паўночнай Ірландыі — 3:1.
У сакавіку ў Ратэрдаме беларусы прайгралі галандцам 0:4.