Аператыўнікі Ленінскага РУУС сталіцы з калегамі з Дэпартамента аховы злавілі з доказамі злачынства 36-гадовага мінчука, які падазраецца ў серыі кватэрных крадзяжоў, паведамляе міліцыя ў сваім тэлеграм-канале.

У поле зроку праваахоўнікаў мужчына трапіў даўно — у месцах пазбаўлення волі ён бываў выключна за крадзяжы. Вызваліўшыся на днях, мужчына працягнуў «рамяство». Ён хадзіў па пад'ездах шматпавярховак і шукаў незачыненыя кватэры. Пракраўшыся ў жыллё, ён забіраў усё, што траплялася на вочы: мабільнікі, кашалькі з грашыма і крэдыткамі.

Мужчына трапіўся з доказамі злачынства, калі ў чарговай незамкнёнай кватэры спрабаваў скрасці жаночую сумку.

Паводле аператыўнай інфармацыі мужчына можа быць датычны да аналагічных крадзяжоў і ў абласных цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0