Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка сёння на саміце СНД у Ашхабадзе выказаў занепакоенасць з нагоды будучых маштабных ваенных вучэнняў НАТА ля межаў Беларусі, перадае БЕЛТА.

«НАТА чамусьці вырашыла праз літаральна некалькі месяцаў правесці ля нашых межаў буйнамаштабныя вучэнні і задзейнічаць столькі тысяч, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна. Гэта не кажа пра тое, што мір прыйшоў на тэрыторыю Еўропы і ачагоў такіх не паўстане ў будучыні. Гэта незразумелыя вучэнні.

Напэўна, нам з прэзідэнтам Расіі прыйдзецца падумаць аб тым, як засцерагчы сябе ў гэты перыяд. Бо там будзе ўдзельнікаў парадку 30 тысяч. Гэта нямала», — сказаў беларускі кіраўнік.

У Еўропе пад кіраўніцтвам ЗША пройдуць найбуйнейшыя за 25 гадоў ваенныя вучэнні. Асноўныя на тэрыторыі Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0