Краіны Еўрапейскага саюза абмяркуюць магчымае ўвядзенне санкцый супраць Турцыі ў сувязі з яе аперацыяй на поўначы Сірыі на бліжэйшым саміце ЕС, які пройдзе на наступным тыдні ў Брусэлі. Пра гэта заявіла французскі міністр па справах ЕС Амелі дэ Маншален, піша Радыё Свабода.

Большасць дзяржаў ЕС рэзка асудзіла распачатую ў сераду турэцкую аперацыю супраць сірыйскіх курдаў. Рада Бяспекі ААН напярэдадні па патрабаванні шэрагу еўрапейскіх краін за зачыненымі дзвярыма абмеркаваў сітуацыю ў Сірыі. Ніякіх заяваў па выніках абмеркавання прынята не было.

Адназначна асудзіць дзеянні Турцыі адмовіліся як Расія, так і Злучаныя Штаты. Пры гэтым пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Кэлі Крафт ў чацвер папярэдзіла Турцыю, што аперацыя супраць курдаў на паўночным усходзе Сірыі пацягне за сабой наступствы, калі Анкара не абароніць ўразлівыя катэгорыі насельніцтва і не здолее стрымаць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0