11.10.2019 / 14:14

Дзяцей у Мінску запрашаюць у беларускі размоўны клуб

Цэнтр славянскіх моў і культур ладзіць у Мінску Беларускі размоўны клуб для дзяцей.

У цэнтры дзецям прапануюць не проста забавы, але і адукацыю. Будзе і «цудоўнае падарожжа з Дзядулем Баем і Міркай», і лексічныя матэрыялы, і навучанне фармуляванню сваіх думак па-беларуску,

У цэнтры раз на тыдзень ладзяцца звычайныя заняткі па беларускай ды іншых славянскіх мовах, а падобныя гутарковыя клубы збіраюцца толькі час ад часу. Беларускі клуб апошні раз збіраўся летась.

Сустрэча адбудзецца 12 кастрычніка ў 16.30 на вул. Валгаградскай, 2а.

Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя праз тэлефон +37533 6711278.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру