Пра гэта 18 лютага ў Мінску заявіў журналістам старшыня камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ Ёран Ліндблад.

«Ізаляцыя не прывяла ні да чаго добрага. З Беларусі цяпер паступаюць пазітыўныя сігналы. Напрыклад, зніклі палітвязні. Мы разглядаем магчымасць зноў запрасіць Беларусь у Раду Еўропы ў якасці спецыяльна запрошанай. Спачатку гэтае пытанне разгледзіць наша камісія, а потым сесія ПАСЕ», — сказаў Ё.Ліндблад.

Адзіная ўмова, якую выстаўляе ПАСЕ, удзел у беларускай дэлегацыі прадстаўнікоў апазіцыі.
«Няма ніводнай краіны, дзе ў парламенце не прысутнічае апазіцыя. Хіба што Кітай, нават у Іране яна ёсць. Не паверу, што ніводзін апазіцыянер не мог патрапіць у беларускі парламент. Канечне, у склад дэлегацый членаў ПАСЕ ўваходзяць толькі парламентары, але ў Беларусі спецыяльны статус, таму і патрабаванні могуць спецыяльныя», — гаворыць Ё.Ліндблад.

Улады не гатовыя пагадзіцца з такімі ўмовамі, кажучы, што на выбарах ніхто з апазіцыі не перамог, аднак дэлегацыя ПАСЕ мяркуе, што і па гэтаму пытанню можна прыйсці да адзінай думкі.

Было зададзена пытанне сп.Ліндбладу адносна даклада Хрыстэса Пургурыдэса пра зніклых беларускіх палітыкаў. «Улады сказалі, што расследаванне працягвацца, але мы не бачым вынікаў. У чэрвені генеральны пракурор паабяцаў прадставіць нам мемарандум па новых падрабязнасцях у гэтых справах».

Швед таксама адзначыў, што ў Беларусі заўважныя крокі наперад і вельмі важна вярнуць краіну ў сям’ю еўрапейскіх народаў.

«Думаю, што фінансавы крызіс дапаможа нам у гэтым, бо адна Расія не зможа дапамагаць вашай краіне. Беларусі спатрэбіцца фінансавая дапамога Еўропы»

Зміцер Панкавец

Старшыня камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ Ёран Ліндблад (у цэнтры) і міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў (справа).

Старшыня камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ Ёран Ліндблад (у цэнтры) і міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў (справа).

Дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?