Фота Сяргея Пятрухіна.

Фота Сяргея Пятрухіна.

Трохмэтровы помнік Аляксандру Пушкіну адкрылі 11 кастрычніка ў Берасьці. Помнік гораду падаравала Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, піша Радыё Свабода.

Помнік знаходзіцца ў Пушкінскім сквэры ў Берасьці.

Расейскі пасол Дзьмітрый Мезенцаў у сваім выступе нагадаў, што бюст — падарунак ад народа Расеі Брэсту да 1000-годдзя горада. Мезенцаў пракамэнтаваў заявы праціўнікаў усталяваньня бюсту:

«Я не думаю, што нам трэба неяк схіляць гэтых людзей да другой ацэнкі. Усе кропкі расставіць час і сьвет вакол».

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс гаварыў пра сымвалічнасьць суседзтва двух вялікіх паэтаў — Адама Міцкевіча, у гонар якога названая вуліца, і Аляксандра Пушкіна, бюст якога ўсталяваны на гэтай вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?