Разлікі беларускага міністэрства фінансаў з нагоды велізарных страт з-за расійскага падаткавага манеўру некарэктныя, бо гэтая сума не адносіцца да абавязацельстваў Расіі перад Беларуссю. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Расіі Алег Осіпаў, перадае ТАСС.

«Немагчыма страціць тое, што табе не належыць», — растлумачыў ён. Па словах Осіпава, такія разважанні выглядаюць дзіўнымі.

У 2020 годзе страты ад падаткавага манеўру ацэньваюцца Беларуссю ў 400 мільёнаў даляраў, а за два гады, 2019 і 2020, страты дасягнуць 800 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0