Кітайская тэлекамунікацыйная карпарацыя Huawei не з'яўляецца часткай гандлёвага пагаднення паміж ЗША і Кітаем. Пра гэта заявіў гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтхайзер, перадае The New York Times.

У маі ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскага гіганта Huawei, уключыўшы кампанію ў так званы чорны спіс. На думку Вашынгтона, абсталяванне для сетак 5G, якое пастаўляе Кітай, займаецца шпіянажам.

Напярэдадні ЗША і Кітай дамовіліся па пытаннях, звязаных з закупкамі сельскагаспадарчай прадукцыі і валютай. Пагадненне з Кітаем будзе падпісана на працягу пяці тыдняў. Вашынгтон таксама прыняў рашэнне не павышаць мыты на тавары Кітая да $250 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0